Сусветныя цэны на чорнае золата ідуць уверх

17 мая 2016

На фоне прыродных пажараў, якія зацягнуліся каля буйных канадскіх нафтавых радовішчаў, сусветныя цэны на чорнае золата ідуць уверх. Заходне-тэхаская нафта маркі WTI ўпершыню з восені перасягнула планку 48 долараў за барэль, а цана ліпеньскіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую сумесь Брэнт вырасла да адзнакі 49 долараў 20 цэнтаў.