Сусветнай эканоміцы пагражае "ідэальны шторм"

8 июня 2022
Сусветны банк пагоршыў свой прагноз на будучы год: тэмпы росту сусветнага ВУП ацэньваюцца зараз у 2,9 %. Эксперты прапаноўваюць не падманваць сябе тым фактам, што намінальна рост захаваецца. У дачыненні  да дзвюх трацін дзяржаў свету прагноз быў пагоршаны, пры гэтым планетарнае павелічэнне валавога прадукта будзе статыстычна забяспечана ў асноўным Кітаем. У большасці жа развітых дзяржаў варта чакаць рэцэсіі.