Сусветная супольнасць смуткуе з-за смерці пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Віталя Чуркіна

21 февраля 2017

З хвіліны маўчання пачалося пасяджэнне рабочай групы Генасамблеі. Прыспушчаныя флагі на будынках дыпмісій.

Нагадаем, Віталь Чуркін раптоўна памёр учора ў Нью-Ёрку за дзень да свайго 65-годдзя. Спачуванні выказваюць палітыкі, яго калегі, члены міжнародных арганізацый. Дыпламат умеў знаходзіць агульную мову - трымаць удар нават падчас самых гарачых дыскусій. Усю ноч да будынка МЗС Расіі людзі неслі кветкі.