Сусветная супольнасць прадаўжае пошукі самалёта Boeing 777-200

11 марта 2014

Сусветная супольнасць прадаўжае пошукі малазійскага самалёта Boeing 777-200, які таямніча знік у ноч на суботу. На гэты момант вядома, што ля берагоў В'етнама знойдзены вялікія абломкі, якія могуць належаць знікшаму лайнеру. Пры гэтым месца выяўлення абломкаў не супадае з маршрутам боінга. Між тым, Інтэрпол лічыць, што тэракт не з'яўляецца прычынай знікнення лайнера. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар арганізацыі Рональд Ноўбль. Інтэрпол таксама апублікаваў фатаграфіі двух чалавек, як мяркуецца, грамадзян Ірана, якія селі на знікшы авіялайнер па чужых пашпартах. Паведамляецца, што ашуканцы набылі авіябілеты ў курортнай Патаі. Паводле адной з версій, мужчыны ляцелі ў Еўропу з мэтай іміграцыі. Нагадаем, сувязь з самалётам, на борце якога знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа, спынілася прыкладна праз дзве гадзіны пасля вылету са сталіцы Малайзіі ў Пекін.