Расійскія Іл-76 даставілі падраздзяленне Узброеных сіл Беларусі. Гэта міратворчая рота са складу 103-й паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецаперацый. У падраздзяленне ўваходзяць толькі кантрактнікі - яны прайшлі навучанне для выканання місіі па абароне найважнейшых аб'ектаў і грамадзян. Задачу будуць выконваць разам з калегамі з Расіі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана. У Бішкеку парламент сёння адобрыў адпраўку міратворцаў, і літаральна праз некалькі гадзін яны таксама прыбылі ў Казахстан. Тры расійскія самалёты Іл дастаўляюць вайскоўцаў з Арменіі. На падлёце таксама борт з Таджыкістана. Важна адзначыць: сумесная місія заснавана на прынцыпе ўзаемнасці. У выпадку неабходнасці любая краіна АДКБ можа разлічваць на такую дапамогу. Міратворчы кантынгент павінен забяспечыць аднаўленне міру ў Казахстане, бо гэтая краіна з'яўляецца адным са стаўпоў эканамічнай стабільнасці як у СНД, так і ў Еўразіі ў цэлым.













