Як стала вядома, місія АДКБ у Казахстане паспяхова завершана. Гэта заявіў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў у звароце да ніжняй палаты парламента. Праз два дні пачнецца вывад міратворчага кантынгенту. Сілы АДКБ пакінуць краіну на працягу дзесяці дзён.
Зараз сітуацыя ў краіне стабільная. Прадпрыемствы "Казмунайгаза" працуюць у штатным рэжыме. Нафтагазаправодныя, здабыўныя і перапрацоўчыя прадпрыемствы не спынялі свае вытворчыя працэсы. У Алматы працягваецца антытэрарыстычная аперацыя. Аэрапорт найбуйнейшага горада краіны не будзе прымаць міжнародныя рэйсы як мінімум да 15 студзеня. Нягледзячы на адносную стабілізацыю сітуацыі расслабляцца пакуль рана, лічаць эксперты.













