Свет успамінае ахвяр халакосту - генацыду яўрэйскага народа ў гады Другой сусветнай

24 апреля 2017

Гэтай раніцай сігнал паветранай трывогі спыніў жыццё па ўсім Ізраілі. Прычым у літаральным сэнсе. На дарогах спыніўся транспарт, людзі выйшлі на вуліцы з офісаў, перапынілася тэле- і радыёвяшчанне. Дзве хвіліны краіна ў журботным маўчанні ўспамінала шэсць мільёнаў ахвяр нацыстаў. Па традыцыі ў Дзень памяці катастрофы і гераізму зачытваюць пайменныя спісы ахвяр халакосту. Мемарыяльныя мерапрыемствы пачаліся яшчэ напярэдадні. У комплексе Яд ва-Шэм прайшла цырымонія запальвання шасці факелаў, якія сімвалізуюць шэсць мільёнаў ахвяр генацыду.