Свет працягвае паступова адыходзіць ад абмежаванняў

1 июня 2020
У Чэхіі адмянілі абавязковае нашэнне маскі ў грамадскіх месцах. У большасці рэгіёнаў Іспаніі кафэ і рэстараны ўжо могуць абслугоўваць кліентаў унутры ўстаноў. Адкрываюцца пляжы і басейны, гандлёвыя цэнтры, тэатры, кінатэатры і спартзалы. Трэнажорныя залы пачалі працаваць і ў Партугаліі. У першы дзень лета на Кіпры наведвальнікаў пачынаюць прымаць гатэлі, музеі, бібліятэкі, археалагічныя і гістарычныя помнікі. У Вялікабрытаніі сёння пачынаюць працу школы, дзіцячыя сады, вулічныя рынкі і аўтасалоны, аднаўляюцца спартыўныя спаборніцтвы. У Нідэрландах аднаўляюць працу кафэ, бары, рэстараны, музеі, тэатры і кінатэатры. Адкрываюцца культурныя і спартыўныя ўстановы таксама ў Фінляндыі.