Свет на парозе харчовай катастрофы

4 июня 2022
Аб праблеме глабальнага голаду міжнародная супольнасць загаварыла некалькі месяцаў таму, але толькі зараз сусветныя палітыкі ўсвядомілі, што катастрофа непазбежная, калі не спыніць санкцыйную вайну супраць Расіі і Беларусі. Нашы краіны пастаўляюць на экспарт амаль палову калійных угнаенняў, што спажываюцца ў свеце.  Зразумела, украінскія 20 мільёнаў тон збожжавых важныя, але, напрыклад, Расія пастаўляла на экспарт амаль 40 мільёнаў тон. Без гэтага збожжа глыбіню глабальнага крызісу немагчыма нават прадказаць. Але заклікі ААН ніхто не чуе.