Мінюст ЗША прад'явіў Джуліяну Асанжу 17 новых абвінавачанняў

24 мая 2019

Па звестках "Рэйтэрс"  заснавальніку "Вікілікс" ставяць у віну змову, шпіянаж, у тым ліку пазапраўнае раскрыццё імёнаў сакрэтных крыніц інфармацыі. Да гэтага часу Асанжа збіраліся судзіць у ЗША толькі за ўдзел у спробах узлому камп'ютарнай сеткі Пентагона. У цяперашні час ён адбывае тэрмін у брытанскай турме, пасля чаго, калі будзе прынята адпаведнае рашэнне, можа быць выдадзены Амерыцы. Усяго заснавальніку "Вікілікс" пагражае  175 гадоў турмы.