Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр тэрактаў

17 ноября 2015

Нагадаем, серыя тэрактаў у Парыжы адбылася ў мінулую пятніцу. Выканаўцамі атак, якія забралі жыцці 132-х чалавек, сталі сем смяротнікаў - шэсць падарвалі сябе, аднаго ліквідавалі паліцэйскія. У міжнародным вышуку адзін з галоўных падазроных у арганізацыі тэрактаў - Салах Абдэслам, які пражываў у Бруселі. Інфармацыя наконт яго затрымання падчас спецаперацый у бельгійскай сталіцы абвергнутая.

Напярэдадні вечарам на МКС прайшла хвіліна маўчання ў памяць аб ахвярах тэрактаў у Парыжы. Па словах камандзіра 45-й экспедыцыі, амерыканца Скота Келі, усе члены экіпажа былі ўражаныя і засмучаныя, калі даведаліся пра трагедыю ў Францыі.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр тэрактаў і ў Савеце Бяспекі ААН. Генеральны сакратар Пан Гі Мун выказаў надзею на тое, што ўлады Францыі зробяць усё магчымае для хутчэйшага прыцягнення да адказнасці тых, хто стаяў за тэрактамі.