Мінскія дамоўленасці застаюцца асноватворным дакументам па ўрэгуляванні крызісу ў Данбасе

6 февраля 2015

Такая заява прагучала па выніках сустрэчы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з лідарамі Германіі і Францыі Ангелай Меркель і Франсуа Аландам. У Кіеве кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шляхі рэалізацыі мінскіх пагадненняў, якія таксама прадугледжваюць поўнае спыненне агню на ўсходзе Украіны. Пасля сустрэчы з Парашэнкам Аланд і Меркель вылецелі ў Маскву. Там яны, як чакаецца, правядуць перамовы з Уладзімірам Пуціным. Сітуацыя ў Данбасе застаецца напружанай. Жорсткія баі ідуць  на так званым дзябальцаўскім плацдарме. Гэта Данецкая вобласць. Як паведамляе ТАСС,  сёння ў абложаным апалчэнцамі Дзябальцаве  можа быць створаны гуманітарны калідор, па якім мірныя жыхары змогуць пакінуць горад.