Правакацыйныя дзеянні амерыканскай падлодкі стварылі пагрозу нацыянальнай бяспецы. Аб гэтым заявілі ў Мінабароны Расіі. У сувязі з інцыдэнтам у раёне Курыл Масква ўручыла ноту ваеннаму аташэ ЗША. У абаронным ведамстве запатрабавалі прыняцця мер з боку Штатаў для выключэння падобных сітуацый у будучыні. Нагадаем, падлодку ВМС ЗША выявілі ў раёне вострава Уруп Курыльскай грады. Субмарына парушыла расійскую дзяржаўную мяжу. Патрабаванне пакінуць тэрытарыяльныя воды Расіі амерыканцы праігнаравалі.
Мінабароны Расіі ўручыла ноту ваеннаму аташэ ЗША
13 февраля 2022













