Мінабароны Польшчы назвала крушэнне самалёта Качыньскага тэрактам

14 марта 2016

Кіраўнік польскага ваеннага ведамства не першы раз высоўвае свае версіі крушэння борта нумар адзін. Раней ён неаднаразова крытыкаваў выніковую справаздачу ўрадавай камісіі, дзе гаварылася, што прычынай здарэння, у прыватнасці, былі памылкі пілотаў.

Польскі прэзідэнцкі борт Ту-154 разбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам пры заходзе на пасадку. Загінулі 96 чалавек - 8 членаў экіпажа і 88 пасажыраў, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі, яго жонка і прадстаўнікі польскага кіраўніцтва.