Міністрам унутраных спраў ЗША стаў Раян Зінке

2 марта 2017

Сенат зацвердзіў кандыдатуру кангрэсмена ад штата Мантана на гэту пасаду. Яго падтрымалі 68 сенатараў са 100. Асноўнай функцыяй гэтага міністэрства ў ЗША з'яўляюцца не пытанні бяспекі, а кіраванне зямлёй. 55-гадовы Зінке будзе займацца аховай нацыянальных паркаў Амерыкі і помнікаў, а таксама даследаваннем радовішчаў на федэральных землях.