Міністр абароны ЗША загадаў праверыць сістэму бяспекі на амерыканскіх ваенных аб'ектах

19 сентября 2013

Міністр абароны ЗША загадаў праверыць сістэму бяспекі на ўсіх амерыканскіх ваенных аб'ектах па ўсім свеце. Рашэнне выклікана трагічным інцыдэнтам у Вашынгтоне. Нагадаем, на ваенна-марскім аб'екце ў сталіцы ЗША былы ваенны рэзервіст учыніў страляніну, забіўшы 12 чалавек і параніўшы больш за 10. Нягледзячы на праблемы з псіхікай і нелады з законам (у мінулым яго затрымлівалі за страляніну ў грамадскім месцы), у яго не анулявалі ліцэнзію на валоданне зброяй, і ён меў допуск на рэжымны аб'ект. Міністр абароны прызнаў, што былі дапушчаныя памылкі, якія зараз неабходна выправіць.