Літва, адстойваючы свае інтарэсы, з бежанцамі не цырымоніцца. Гатовыя ісці на крайнія меры. Так, міністр абароны заявіў, што яго салдаты адкрыюць па парушальніках агонь у выпадку спробы мігрантаў прарвацца праз агароджу. Такім чынам ён пракаменціраваў нядаўні інцыдэнт на польскай мяжы, дзе бежанцы пашкодзілі агароджу і нанеслі траўмы двум пагранічнікам. І адзначыў, што ў выпадку неабходнасці да літоўска-беларускай мяжы таксама могуць быць перакінуты дадатковыя воінскія кантынгенты.
Міністр абароны Літвы: салдаты могуць прымяняць да мігрантаў зброю
27 октября 2021













