Міністр абароны Ізраіля аб’явіў, што ідзе ў адстаўку

14 ноября 2018

Авігдор Ліберман растлумачыў, што пакідае ўрад у знак пратэсту супраць перамір'я ў Газе. Нагадаем, пагадненне паміж Ізраілем і палесцінскім бокам было заключана напярэдадні пасля самага моцнага абвастрэння канфлікту з 2014 года. За апошнія дні з Сектара Газа па тэрыторыі Ізраіля было выпушчана амаль 500 ракет. Пацярпелі звыш 100 чалавек. У адказ ізраільскія вайскоўцы нанеслі 160 удараў па пазіцыях баевікоў ХАМАС і іншых груповак.