Рэзкі рост цэн на электрычнасць у Літве

5 декабря 2021

Літоўцам не варта чакаць паніжэння цэн на газ і электрычнасць  да вясны. Аб гэтым жыхароў краіны  папярэдзіў міністр энергетыкі. Але і вясновае паніжэнне ўрад гарантаваць не можа, паколькі тарыфы залежаць ад знешніх фактараў. За апошнія тыдні расцэнкі на камунальныя паслугі па ўсёй Літве выраслі ў 2,5 раза. У Клайпедскім раёне  рэкорднай стала плацёжка ў 130 еўра за 45 квадратаў мясцовай пенсіянеркі. А камусьці за ацяпленне налічылі і зусім 174 еўра.