Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны падаў у адстаўку

3 февраля 2016

З-за карумпаванасці ўлады падаў у адстаўку міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Айварас Абрамавічус. Палітык адзначыў, што ў яго, "няма жадання быць шырмай для адкрытай карупцыі або падкантрольнай марыянеткай для тых, хто жадае ўстанавіць кантроль над дзяржаўнымі сродкамі". Абрамавічус сцвярджае, што шматлікія неабходныя Украіне рэформы блакіруюцца парламентам, у тым ліку "Блокам Пятра Парашэнкі". Дарэчы, раней прапрэзідэнцкая фракцыя намервалася падняць пытанне аб адстаўцы Абрамавічуса, а таксама міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава. Літовец Айварас Абрамавічус увайшоў міністрам эканамразвіцця ў снежні 2014-га. Перад гэтым ён атрымаў грамадзянства Украіны.