Міністр бяспекі Вялікабрытаніі: "Аль-Каіда" рыхтуе атакі на пасажырскія лайнеры

24 декабря 2018

Па словах Бена Уолеса, тэрарыстычная групоўка паступова адраджаецца і рыхтуе новыя тэракты. У яе арсенале з'явіліся мініяцюрныя бомбы і беспілотнікі, абсталяваныя ўзрыўчаткай. Чарцяжы такіх распрацовак знойдзены паліцыяй Брытаніі. Нагадаем, раней амаль двое сутак не працаваў аэрапорт Гатвік з-за дронаў, якія ляталі над гаванню. Паліцыя затрымала двух падазроных, аднак іх ужо адпусцілі. Пошукі працягваюцца. Гатвік аб'явіў узнагароду памерам 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў за інфармацыю аб тых, хто мае дачыненне да запуску дронаў.