Міністэрства абароны Злучаных Штатаў трапіла ў няёмкую сітуацыю

17 ноября 2017
У афіцыйным акаўнце ведамства ў Twitter раптам з'явіўся рэтвіт закліку да адстаўкі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа. Запіс аператыўна выдалілі з акаўнта Пентагона. Па словах прэс-сакратара ведамства Даны Уайт, тэкст з'явіўся ў мікраблогу выпадкова, калі ўпаўнаважаны аператар афіцыйнага акаўнта памылкова рэтвітнуў кантэнт, які Міністэрства абароны відавочна не адобрыла б.