Міністэрства абароны Даніі будзе наймаць на воінскую службу аматараў відэагульняў

24 апреля 2019

На варце парадку - геймеры!  Міністэрства абароны Даніі будзе наймаць на воінскую службу  гульцоў.  Аматары відэагульняў  будуць задзейнічаныя ў вядзенні кібервойн.  У прыватнасці, у іх функцыі ўвойдзе  вядзенне ў Інтэрнэце прапаганды супраць тэрарыстычнай групоўкі  "Ісламская дзяржава".  Дацкая армія правяла шэраг даследаванняў і прыйшла да высновы, што патэнцыял геймераў неабходна скарыстоўваць  у ваеннай  справе.  Гульцы  здольныя лепш і хутчэй прымаць рашэнні ў стрэсавых сітуацыях,  добра працуюць у камандзе і  ўсвядомліваюць свае дзеянні.  Для пошуку новых супрацоўнікаў  узброеныя сілы Даніі  плануюць супрацоўнічаць з мясцовай федэрацыяй кіберспорту.