Міністэрства абароны Бразіліі мабілізуе ўсе рэсурсы для гарантавання бяспекі на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра

7 июля 2016

У рэгіён накіруюць 85 000 вайскоўцаў, паліцэйскіх і ратавальнікаў, з іх 67 000 у Рыа, астатнія - у Сан-Паўлу, Белу-Арызонты, Салвадорэ і Манаус. Таксама ВПС Бразіліі атрымалі дазвол знішчаць самалёты і верталёты, якія наблізяцца да зоны над спартыўнымі аб'ектамі. Нагадаем, 31-я летняя Алімпіяда пройдзе з 5 па 21 жніўня, Паралімпіяда - з 7 па 18 верасня.