Мінімум 12 чалавек памёрлі ў Даніі ад атручвання сасіскамі

13 августа 2014

Смяротна небяспечныя прадукты былі вырабленыя на невялікім мясакамбінаце пад Капенгагенам. Пасля таго як у сасісках знайшлі бактэрыі лістэрыі, улады загадалі закрыць міні-ферму і знішчыць усю прадукцыю. За апошні год у Даніі зафіксавана 20 выпадкаў захворвання на лістэрыёз. Гэтая хвароба выклікае моцныя харчовыя інфекцыі, якія складана вылечыць. Лістэрыі асабліва небяспечныя для дзяцей, пажылых і людзей са слабой імуннай сістэмай.