Міла Джуканавіч перамагае на выбарах прэзідэнта Чарнагорыі

16 апреля 2018

Паводле папярэдніх звестак, за лідара кіруючай дэмакратычнай партыі сацыялістаў прагаласавалі 53 % выбаршчыкаў. На гэты момант апрацавана 70 % бюлетэняў. Такім чынам, палітык будзе на чале краіны сёмы раз. Сваю перамогу на выбарах Джуканавіч расцаніў як "цвёрдую прыхільнасць Чарнагорыі рухацца па еўрапейскім шляху" і аб’явіў курс на ўступленне Чарнагорыі ў ЕС.