Мільёны людзей адзначылі Новы год па месяцовым календары

8 февраля 2016

Мільёны людзей па ўсім свеце ў ноч на панядзелак адзначылі Новы год па месяцовым календары. Вогненную малпу, якая змяніла Драўляную авечку, сустракаў кожны пяты чалавек на Зямлі. У многіх гарадах Кітая і краін Паўднёва-Усходняй Азіі прайшлі маляўнічыя карнавалы і фестывалі. Паводле адной з найбольш старажытных традыцый Кітая, гаспадару дома ў гэты дзень трэба падарыць два спелыя мандарыны, а вось у якасці прэзентаў для дзяцей у Паднябеснай выбіраюць чырвоныя канверцікі з грошамі.