Мільярдэр ідзе ў палітыку

17 июня 2015

Дональд Трамп аб'явіў, што збіраецца ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе. Зрабіў заяву Трамп  як звычайна пафасна ў сваім  небаскробе  "Трамп таўэр" у Нью-Ёрку. У сваёй прамове Дональд Трамп расказаў, што плануе балаціравацца ад рэспубліканцаў, і запэўніў, што зможа зрабіць сваю краіну  зноў  вялікай. Новаспечаны палітык рэзка выказаўся  пра паўднёвую суседку - Мексіку. Трамп паабяцаў пабудаваць глухую сцяну  ўздоўж усёй мексіканскай мяжы.