Мікрафон у эквадорскім пасольстве ў Лондане належыць брытанскім шпіёнам

4 июля 2013

Такую заяву зрабіў кіраўнік МЗС лацінаамерыканскай краіны. Рыкарда Пацінья паказаў мікрафон журналістам і паведаміў, што ён знаходзіўся ў элементах электраправодкі ў адной са сценаў. Для работы прылада выкарыстоўвала сеткі GSM і мела SIM-карту.


Урад Эквадора неўзабаве папросіць брытанскі бок аб дапамозе ў расследаванні інцыдэнту. Нагадаем, у лонданскім пасольстве Эквадора больш за год знаходзіцца заснавальнік скандальнага сайта WikiLeaks аўстраліец Джуліян Асанж.