Міхаілу Саакашвілі забаранілі ўезд ва Украіну

22 февраля 2018

Былому прэзідэнту Грузіі і губернатару Адэскай вобласці Міхаілу Саакашвілі забаранілі ўезд ва Украіну. Па словах прэс-сакратара Дзяржпагранслужбы Алега Слабадзяна, забарона для Саакашвілі будзе дзейнічаць да лютага 2021 года. Адзін з адвакатаў палітыка - Руслан Чарналуцкі заявіў, што абарона Саакашвілі мае намер абскардзіць гэта рашэнне. Раней, 12 лютага, Міхаіла Саакашвілі дэпартавалі з Украіны ў Польшчу.