Міхаіла Саакашвілі могуць дэпартаваць у Польшчу

26 января 2018

Пра гэта паведаміў сам апальны палітык. Паводле яго слоў, украінскі МЗС накіраваў адпаведны запыт калегам з Варшавы. Нагадаем, восенню Саакашвілі, пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства, незаконна прарваўся на тэрыторыю Украіны з Польшчы. Афіцыйны Кіеў інфармацыю аб высылцы палітыка пакуль не пацвярджае.