Міхаіл Саакашвілі выступае на мітынгу ля сцен Вярхоўнай рады

5 декабря 2017

Апошняя інфармацыя з Кіева. Міхаіл Саакашвілі, якога сёння спрабавалі, але так і не змаглі затрымаць супрацоўнікі СБУ, пачаў сваё выступленне на мітынгу ля сцен Вярхоўнай рады. Як перадаюць мясцовыя СМІ, на плошчы перад будынкам парламента сабраліся больш за тысячу чалавек.

Будынак Вярхоўнай рады ўзялі пад узмоцненую ахову. Цэнтральны ўваход ахоўваюць шэрагі нацгвардзейцаў і паліцыі. Між тым пракуратура Украіны ўзбудзіла крымінальную справу па факце сілавога вызвалення Саакашвілі з аўтамабіля праваахоўнікаў, якія затрымалі яго.