Міхаіл Саакашвілі апублікаваў у "Фейсбуку" адкрыты ліст Пятру Парашэнку

20 декабря 2017

Міхаіл Саакашвілі апублікаваў у "Фейсбуку" адкрыты ліст Пятру Парашэнку з заклікам пайсці ў адстаўку. Прычына - нежаданне дзеючай улады праводзіць рэформы. Пры гэтым экс-прэзідэнт Грузіі фактычна пагражае ўзброеным штурмам. Паводле яго слоў, жыхары краіны сёння настроены вельмі радыкальна. З гэтым не згодныя ў Інстытуце стратэгічных даследаванняў "Новая Украіна": згодна з дакладам сацыёлагаў, большасць украінцаў (звыш 70 %) сапраўды нездаволеныя палітыкай, што праводзіцца кіраўніцтвам краіны. Аднак яны не гатовыя падтрымаць масавыя акцыі пратэсту, падобныя на тыя, што прайшлі ў Кіеве чатыры гады таму.