Міхаіл Мішусцін прызначаны старшынёй урада Расіі

16 января 2020
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні кіраўніка Федэральнай падатковай службы Міхаіла Мішусціна на пасаду прэм'ер-міністра краіны. Дакумент уступае ў сілу з дня падпісання. Некалькімі гадзінамі раней дэпутаты Дзярждумы Расіі адобрылі прапанаваную прэзідэнтам кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўрада. Упершыню з 1996 года ні адзін дэпутат не прагаласаваў супраць. Сам Міхаіл Мішусцін сярод прыярытэтаў сваёй працы  назваў нацыянальныя праекты, лічбавую эканоміку і выкананне паслання прэзідэнта Расіі.

Дзмітрый Мядзведзеў прызначаны намеснікам старшыні Савета бяспекі Расіі 


Таксама стала вядома, што экс-кіраўнік урада Дзмітрый Мядзведзеў сёння зацверджаны на пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі.