Міхаіл Яфрэмаў адпраўлены пад хатні арышт

10 июня 2020
Заслужаны артыст Расіі Міхаіл Яфрэмаў адпраўлены пад хатні арышт да 9 жніўня пасля смяротнага ДТЗ у цэнтры Масквы, у выніку якога загінуў чалавек. Рашэнне вынес Таганскі суд Масквы. Нагадаем, напярэдадні ў раёне Смаленскай плошчы Яфрэмаў выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з іншым аўтамабілем. Экспертыза выявіла: у момант ДТЗ у крыві Яфрэмава было больш як 2 праміле алкаголю, зафіксаваныя і сляды наркатычных рэчываў: какаіну і канабіноідаў. Міхаілу Яфрэмаву пагражае да 12 гадоў турмы.