Міхаэль Шумахер расплюшчыў вочы

8 апреля 2014

Вядомы гоншчык Формулы-1 Міхаэль Шумахер, які са снежня знаходзіцца ў штучнай коме, расплюшчыў вочы. Пра гэта паведаміў брытанскі таблоід Мірар. Дактары, якія лечаць спартсмена, гэтую інфармацыю не каментуюць. Сёння споўнілася роўна сто дзён пасля таго, як Шумахер патрапіў у бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай. Ён атрымаў яе падчас катання на горных лыжах у французскіх Альпах і быў шпіталяваны ў бальніцу ў Грэноблі. Экс-гоншчык перанёс дзве аперацыі і быў пагружаны ў кому. Крыніцы ў асяроддзі Шумахера распавялі журналістам, што Міхаэль пачаў самастойна дыхаць, расплюшчвае вочы і рэагуе на святло і гукі. Пры гэтым медыкі і члены сям'і Шумахера адмаўляюцца раскрыць дэталі лячэння.