Прычына - выпадкі падпалаў у цэнтрах часовага размяшчэння перасяленцаў. У ноч з аўторка на сераду пажары ўспыхнулі адразу ў двух прытулках. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Адзначым, за апошні час у Швецыі зафіксавана звыш дзесяці падпалаў. Мясцовыя ўлады з мэтай гарантавання мігрантам бяспекі хочуць не выдаваць інфармацыю наконт месцазнаходжання жылля для бежанцаў. Адзначым, такая ж праблема і ў Фінляндыі, там зафіксаваныя тры выпадкі падпалаў.
Міграцыйныя ўлады Швецыі засакрэцяць інфармацыю наконт месцаў пражывання бежанцаў
29 октября 2015













