Міграцыйныя праблемы ў Славеніі

20 октября 2015

Улады краіны, якія раней далі згоду на прыём і пропуск бежанцаў, зараз ужо просяць аб дапамозе вайскоўцаў. Звязана гэта з кантролем прытоку мігрантаў на мяжы з Харватыяй. Закон, які дасць войскам дадатковыя паўнамоцтвы, ужо ўнеслі на разгляд у парламент. Адзначым, за апошнія тры дні колькасць бежанцаў перасягнула магчымасці краіны па іх прыёме. Напярэдадні ўлады Славеніі не пагадзіліся ўпусціць у краіну больш за тысячу мігрантаў, якія прыбывалі з Харватыі, бо дзённая квота на прыём бежанцаў была вельмі перавышаная. Раней быў уведзены штодзённы ліміт - дзве з паловай тысячы чалавек.