Мігранты ў Кале пратэстуюць супраць ліквідацыі лагера

2 марта 2016

Мігранты, якія жывуць у стыхійным цэнтры для бежанцаў у французскім Кале, паляць свае хаціны. Такім чынам яны пратэстуюць супраць ліквідацыі лагера. Пажар пачаўся ўчора позна ўвечар у другі дзень зносу. Тым часам мясцовыя ўлады заяўляюць, што "гэта іх выбар - разбурыць дом сваімі рукамі перш, чым гэта зробіць паліцыя". Нагадаем, у панядзелак пачаўся частковы знос лагера мігрантаў у Кале, які атрымаў назву Джунглі. Паліцыя ўжо ўжыла супраць мігрантаў слёзатачывы газ.