Мігранты атрымаюць магчымасць адкрываць рахункі ў любым банку Германіі

29 октября 2015

Праект закона зацвердзіў Кабінет міністраў краіны. Калі прапанову адобрыць парламент, кожны з бежанцаў будзе мець доступ да такіх асноўных банкаўскіх паслуг, як адкрыццё рахунку, унясенне і зняцце наяўных грошай, банкаўскія пераводы, плацяжы з дапамогай карт. Урад разглядае такі доступ да бягучых банкаўскіх рахункаў як неабходную меру, закліканую дапамагчы мігрантам інтэгравацца ў грамадства.

Германія чакае, што ў краіну сёлета прыбудуць ад 800 тысяч да мільёна чалавек, ратуючыся ад ваенных дзеянняў на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. На сёння адкрыць рахунак у банках Германіі нерэзідэнт можа толькі пры наяўнасці замежнага пашпарта з дзеючай візай. Пры гэтым нямецкія банккі пакідаюць за сабой права адмовіць кліенту ў абслугоўванні.