Мігранты з Афрыкі распачалі чарговую спробу штурму іспанскай Мелільі з боку Марока. Ёсць параненыя. Затрыманы каля ста чалавек. Іспанскі паўанклаў не раз прасіў Брусель аказаць фінансавую дапамогу для ўзмацнення сухапутных меж. Раней адзін з такіх штурмаў скончыўся трагедыяй. У пачатку лютага загінулі 14 чалавек. Мясцовыя ўлады не ўтойваюць, што для разгону ўцекачоў прыйшлося прымяніць гумовыя кулі. Праўда, у Мадрыдзе гавораць, што страляніна па людзях не вялася.














