Мігрантаў у Літве перасялілі ў турму

4 октября 2021

У Літве мігрантаў пачалі не толькі спыняць калючым дротам, але і сяліць за ім жа прама ў турму. У былую Кібартайскую калонію ў Літве перасялілі нелегальных мігрантаў з самага буйнога палатачнага лагера ў вёсцы Руднінкай. Зрэшты і тут лагерныя ўмовы. Зімаваць бежанцы будуць у папраўчай установе, якая (як і сумежная тэрыторыя) абнесена агароджай з калючым дротам. А больш за тысячу нелегалаў у Літве дагэтуль застаюцца ў летніх лагерах.