МЗС Расіі заклікае Захад працаваць у кантакце з беларускімі ўладамі

21 октября 2021

Захад адкрыта падрывае магчымасці Мінска процідзейнічаць нелегальнай міграцыі - гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава. Краіны ЕС, якія мяжуюць з Беларуссю, працягваюць актыўна ўмешвацца ў нашы ўнутраныя справы. "Захад наўмысна правакуе абвастрэнне ўнутрапалітычнай сітуацыі ў Беларусі, і на фоне ўзмацнення знешняга націску і значна ўзрослых пагроз бяспекі ўнутры краіны беларускім праваахоўным органам даводзіцца канцэнтраваць свае рэсурсы на задачах забеспячэння ўнутранай стабільнасці", - сказала дыпламат. У МЗС Расіі нагадалі, што беларускі бок неаднаразова запрашаў ЕС да дыялогу па міграцыйнай праблеме, але Еўрасаюз адказвае адмовай.