МЗС Македоніі анансавала падпісанне пратакола аб уваходжанні ў НАТА

28 января 2019

Чакаецца, што дакумент будзе падпісаны ўжо на гэтым тыдні. Затым пратакол павінны адобрыць парламенты краін - членаў Паўночнаатлантычнага альянсу. Нагадаем, шлях у НАТА для Скоп'я адкрыўся пасля ратыфікацыі Афінамі Прэспанскага пагаднення. Паводле дакумента былая югаслаўская рэспубліка абавязалася змяніць сваю назву на Рэспубліка Паўночная Македонія. У Грэцыі існуе аднайменная вобласць, а значыць, і македонцамі могуць звацца толькі жыхары гэтага рэгіёна. Гістарычная спрэчка паміж краінамі доўжылася амаль 30 гадоў.