МЗС Беларусі рэкамендуе не наведваць Шры-Ланку

13 мая 2022

У Шры-Ланцы на фоне эканамічнага крызісу працягваюцца масавыя беспарадкі. Раней дэманстранты рабілі спробы штурму ўрадавых будынкаў, падпальвалі аўтамабілі і аўтобусы, разбівалі вокны і нападалі на праваахоўнікаў. У сувязі з гэтым МЗС Беларусі настойліва не рэкамендуе ў найбліжэйшы час наведваць гэтую краіну. А беларусам, якія знаходзяцца ў Шры-Ланцы, варта выконваць правілы, уведзеныя ланкійскімі ўладамі, а таксама пазбягаць месцаў вялікай колькасці людзей.

Тэлефон экстраннай сувязі для беларускіх грамадзян у Шры-Ланцы  +919999 46-64-45

Для экстраннай сувязі трэба звяртацца ў пасольства Беларусі ў Індыі. У МЗС нагадваюць: на стартавых старонках веб-сайтаў усіх беларускіх замежных устаноў размешчаны тэлефоны для экстраннай сувязі грамадзян з супрацоўнікамі дыпмісій.