Міжпланетная станцыя НАСА выявіла на Плутоне ледзяныя горы

16 июля 2015

Аб гэтым стала вядома пасля аналізу яшчэ некалькіх здымкаў апарата "Новыя гарызонты". У прыватнасці, навукоўцы разгледзелі ўзвышша 3,5 кіламетра, узрост якога ацэньваецца ў 100 мільёнаў гадоў. Напярэдадні амерыканская аўтаматычная станцыя дасягнула максімальнай кропкі збліжэння з карлікавай планетай. Увесь працэс перадачы звестак з апарата і іх прыём зойме каля 16-ці месяцаў.