Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт выявіў запіс апошняга палёту Ан-148 на чорнай скрыні

13 февраля 2018

Яна сур'ёзна пашкоджана, спецыялісты працавалі ўсю ноч, але змаглі аднавіць даныя аб апошніх 16 рэйсах, уключаючы апошні - трагічны. Зараз ідзе расшыфроўка. Тым часам пошукавыя аперацыі на месцы крушэння завяршаюцца. Трэба падняць тыя часткі самалёта, якія захраснулі ў варонцы. Нагадаем, Ан-148 "Саратаўскіх авіяліній", які ляцеў з Масквы ў Орск, разбіўся ў нядзелю. Загінуў 71 чалавек.