Міжнародны валютны фонд у сваім дакладзе па ФРГ заклікае ўлады больш актыўна змагацца за скарачэнне разрыву паміж багатымі і беднымі. МВФ рэкамендуе падняць падаткі на маёмасць і паскорыць павышэнне зарплат, таксама лібералізаваць рынак працы і сферы паслуг. Эксперты фонду лічаць, што зараз для нямецкай эканомікі важна прыцягненне большага аб'ёму інвестыцый. Дарэчы, тэма павышэння падаткаў на даходы ключавая ў перадвыбарнай кампаніі і адно з асноўных патрабаванняў Марціна Шульца, які ўзначальвае спіс Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі.
МВФ заклікае ўлады ФРГ больш актыўна змагацца за скарачэнне разрыву паміж багатымі і беднымі
11 мая 2017













