Міжнародны валютны фонд адмяніў пасяджэнне па фінансаванні Украіны

20 марта 2017

Міжнародны валютны фонд у апошні момант адмяніў пасяджэнне па фінансаванні Украіны. Размова ідзе аб выдзяленні Кіеву транша на мільярд долараў. Прычынай стала транспартная блакада Данбаса, уведзеная прэзідэнтам Пятром Парашэнкам у чацвер. Інфармацыю ўжо пацвердзілі ў мінфіне Украіны, падкрэсліўшы, што спецыялістам МВФ зараз трэба ўдакладніць эканамічныя наступствы ад такіх мер. Нагадаем, папярэдні транш МВФ пералічыў Кіеву паўгода таму. Усяго ж чатырохгадовая праграма прадугледжвае крэдытаванне больш як на 17 мільярдаў долараў.