Міжнародны суд ААН запатрабаваў ад ЗША спыніць дзеянне шэрагу санкцый у дачыненні да Іран

3 октября 2018

Сёння Міжнародны суд ААН запатрабаваў ад ЗША спыніць дзеянне шэрагу санкцый у дачыненні да Ірана. Як адзначаецца, Вашынгтон павінен скасаваць тыя меры супраць блізкаўсходняй краіны, якія датычацца гуманітарнай дапамогі і цывільнай авіяцыі. У канцы жніўня Іран пачаў разгляды ў судзе ААН праз санкцыі ЗША. Пазней Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа раскрытыкаваў зварот Ірана ў Міжнародны суд ААН пасля аднаўлення санкцый.